Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: сябра Партыі БНФ аштрафаваны на 1 550 000 рублёў


Радыё Свабода Сёньня Пінскі гарадзкі суд аштрафаваў на 50 базавых велічыняў сябра Партыі БНФ Аляксандра Аўсеенку. Яго прызналі вінаватым у перавозе празь беларуска-ўкраінскую мяжу забароненых да распаўсюду налепак і агітацыйных матэрыялаў дэмакратычных кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі. Аляксандар Аўсеенка быў затрыманы памежнікамі 29 сакавіка гэтага году.

Вынікі сёньняшняга суду тлумачыць сам пацярпелы:

(Аўсеенка: ) “Я буду абскарджваць гэтае рашэньне да Камітэту ААН у правах чалавека. Прайду інстанцыі: Берасьцейскі абласны і Вярхоўны суд. Першае судзілішча было ў траўні, другое ўлетку. А цяпер трэцяе. Выснова адна: у Беларусі інстытут суду зьліквідаваны. Ад іх засталася прафанацыя”.

Аляксандар Аўсеенка быў дэпутатам Пінскага гарсавету ў 1990-я гады. Цяпер ён чакае рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты паводле збору подпісаў. Акрамя таго, спадар Аўсеенка мае больш як 300 подпісаў у падтрымку вылучэньня на чарговы Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі.
XS
SM
MD
LG