Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць пра сучасную моладзь менчукі сталага ўзросту?


Радыё Свабода Як вы ставіцеся да беларускай моладзі? Гэтае пытаньне людзям на вуліцах Менску задавала Галіна Абакунчык.

(Спадарыня: ) “Моладзь як моладзь. Толькі чытаюць надта мала. Адрозьніваюцца ад нас тым, што змалку ўжо кампутар ведаюць. Таму, магчыма, і культура іншая”.

(Спадарыня: ) “Пакаленьне, я б сказала, ня горшае за нашае. Моладзь сучасная ўсё ведае”.

(Спадар: ) “Я думаю, што цяпер моладзь нармалёвая. Па-першае, пры прэзыдэнту крыху лепей стала. Можна на вуліцу спакойна вечарам выйсьці, прагуляцца. Я думаю, што прэзыдэнт узяў правільную палітыку адносна Беларусі”.

(Спадар: ) “Многія паляць, п’юць, а пасьля становяцца алькаголікамі”.

(Спадар: ) “Яны карыстаюцца многімі дасягненьнямі навукі й тэхнікі, валодаюць большай інфармацыяй, таму яны пайшлі наперад далёка ад нас. Гэтым яны адрозьніваюцца. Але, калі ты малады, то ўсе твае мары й памкненьні да нечага лепшага ў жыцьці, каб нечага дамагацца — і ў гэтым яны падобныя да нас”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да сучаснай беларускай моладзі?”

(Спадар: ) “У мяне вельмі добрае стаўленьне да моладзі. Самастойныя, вучацца, прыгожа апранаюцца. Не, добрая ў нас моладзь, добрая”.

(Спадарыня: ) “У трамваях усё нармалёва ў нас. Саступаюць, не забываюць нас, пажылых. Я лічу, што нармалёвае ў нас пакаленьне”.

(Спадар: ) “Сучасная моладзь мае тэндэнцыю да дзелавога стаўленьня да жыцьця. Яна мае жаданьне і памкненьне дасягнуць нечага ў жыцьці. І дзеля гэтага яны нават ахвяруюць сваёй маладосьцю. І я спачуваю ім”.

(Спадарыня: ) “Распусна паводзяцца, некультурна, пакідаюць за сабой сьмецьце, пляшкі б’юць там, дзе сядзяць і адпачываюць. Шмат п’юць, шмат піва п’юць. І непрыемна, калі нават дзяўчаты п’юць”.

(Спадарыня: ) “Усе недахопы цяперашняй моладзі, яны іх таксама ўсьведамляюць. На ўсё не хапае сродкаў, і дзеці, якія пазбаўленыя магчымасьці разьвіцьця бясплатна, яны трапляюць на вуліцу. А вуліца, як вядома, не найлепшы выхавацель”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG