Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пайшоў 48-ы дзень галадоўкі пратэсту Аляксандра Казуліна


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле турэмных мэдыкаў, стан здароўя Казуліна з кожным днём пагаршаецца. Сёньня ў першай палове дня ў адміністрацыі калёніі “Віцьба-3”, дзе ўтрымліваюць палітыка, адказвалі, што няма зьвестак пра шпіталізацыю Казуліна.

Аляксандр Казулін не адмаўляецца ад сваіх патрабаваньняў, галоўнае зь якіх – заслухаць “беларускае пытаньне” ў Радзе бясьпекі ААН.

Пра падрыхтоўку масавай акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным паведамілі супрацоўніца прэсавай службы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ( Грамада) Раіса Міхайлоўская:

(Міхайлоўская: ) “8-га сьнежня, на 50-ы дзень галадоўкі Аляксандра Казуліна, яго гатовыя падтрымаць галадоўкай 200 актывістаў нашай партыі і іншых апазыцыйных арганізацый. Мы будзем заклікаць Казуліна спыніць галадоўку, адначасова выказваючы салідарнасьць з ягонымі патрабаваньнямі”.
XS
SM
MD
LG