Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнікі заклікаюць Казуліна спыніць галадоўку


Радыё Свабода На чарговым паседжаньні Рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Рады беларускага ПЭН-цэнтру была ўхваленая заява са зваротам да экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, які 48-ы дзень галадае за турэмнымі кратамі на знак пратэсту супраць знаходжаньня ля ўлады А. Лукашэнкі. Пісьменьнікі заклікаюць Казуліна спыніць галадоўку пратэсту і патрабуюць ад уладаў ягонага вызваленьня.

У заяве зазначаецца, што цяпер А. Казулін падышоў да мяжы паміж жыцьцём і сьмерцю.

“ Улада цынічна не зьвяртае ўвагі на гэты трагічны факт, нягледзячы на тое, што на словах дэкляруе чалавечае жыцьцё як найвялікшую каштоўнасьць краіны. Пісьменьнікі не могуць застацца раўнадушнымі да сытуацыі, у якой адзінай формай пратэсту супраць беззаконьня зьяўляецца такі адчайны крок, як галадоўка. Мужны ўчынак Казуліна ўжо выклікаў шырокі грамадзкі рэзананс. Але ва ўмовах жорсткай таталітарнай сыстэмы галадоўка можа прывесьці да самых трагічных наступстваў. Таму мы зьвяртаемся да Аляксандра Уладзіслававіча з просьбай прыпыніць гэты акт пратэсту. Барацьбіт і патрыёт, вы яшчэ многае зможаце зрабіць дзеля ўсталяваньня свабоды і дэмакратыі ў нашай краіне”,-- гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG