Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве: “Не, гэта не суды, а разбой!”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пытаньне ваенна-палявых судоў у Расеі на старонках “Нашай Нівы”.

№12 “Нашай Нівы” за 1907 год адкрываецца справаздачай з пасяджэньня Дзяржаўнай Думы Расеі: “Паставілі пытанне аб тым, каб скасаваць ваенна-палевые суды. У сваёй дэкляраціі глаўны міністэр Столыпін гаварыў, якіе законы маюць даць міністры Думе на падцьвярджэнне, але аб ваенна-палевых судох маўчаў: мусіць сорамна было спамінаць. Гэтые суды міністры ўвелі без Думы. У “асноўных законах” ёсць такое правіло: калі парадак які уведзены без Думы і калі Дума яго не уцьвярдзіць, то цераз два месяцы пасьля адкрыця Думы парадак гэты касуецца сам сабою… Што ваенна-палявые суды паганяць нашу зямлю, гэта разумеюць мала ня ўсе дэпутаты; але ж яны працуюць не для сябе, а для ўсяго народу, а таму і мусілі мовамі асьвеціць ваенна-палевые суды так, каб патрэба скасаваць іх стала ясною для ўсяго сьвету. — Дзеля чаго міністры ўвялі ваенна-палевые суды? Каб успакоіць народ, як яны кажуць. А успакоілі, ці не? Мусіць, і самы міністры ня вераць, што успакоілі, калі і цяпер яшчэ ня хочуць з імі пажэгнацца. А суды гэтые гулялі па Расеі не мала-болей, як сем месяцоў; каля тысячы ахвяр паднялі яны на шыбяніцу. І народ не успакоіўся. — Тут ўстаець яшчэ другое пытанне: ці ж можна ваенна-палевые суды называць судамі? Якіе ж гэта суды, калі цераз 24 гадзіны, ня робячы ніякога сьледства, арыштованаго вешаюць? Не, гэта не суды, а разбой! — І такіх судоў німа на усём сьвеці, навэт ў Кітаю”.
XS
SM
MD
LG