Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька: мы здалі першы экзамэн у кампаніі “Мясцовыя выбары”


Вячаслаў Кулік Сёньня старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў Радыё Свабода, што партыя панесла ня вельмі вялікія страты ў часе падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю кандыдатаў на дэпутаты мясцовых саветаў. Аднак шэраг прыхільнікаў партыі былі запалоханыя.

“Гэтыя факты ёсьць на Гарадзеншчыне і ў Менску”, - адзначыў старшыня АГП. Тым ня менш, ён падкрэсьлівае, што прыкладна 160 сябраў АГП здалі дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатаў у мясцовыя саветы. Сярод іх – сам Анатоль Лябедзька і ягоны сын Арцём.

Вядома, што раней Анатолю Лябедзьку не ўдалося зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу па зборы подпісаў. У Адзінцоўскай выбарчай акрузе ў Лябедзькі патрабавалі пашпарт, хоць дакумэнт на той час знаходзіўся ў Міністэрстве замежных справаў. Цяпер Анатоль Лябедзька вылучаны ад партыі ў Менску па Машэраўскай акрузе №41.

Анатоль Лябедзька заяўляе, што прэтэндэнты ад АГП пасьпяхова здалі першы экзамэн у кампаніі “Мясцовыя выбары”. “Людзі ставілі свае подпісы за перамены ў краіне, - запэўніў старшыня АГП.
XS
SM
MD
LG