Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект бюжэту-2007 паступіў у Палату прадстаўнікоў


Радыё Свабода Са словаў старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Сяргея Кісялёва, праект бюджэту на 2007 год могуць разгледзіць на пленарным паседжаньні 8 сьнежня.

Разам з праектам бюджэте дэпутаты павінны будуць разгледзіць таксама закон пра ўнясеньне зьменаў у некаторыя законы ў пытаньнях падаткаабкладаньня. Праект галоўнага фінансавага дакумэнту краіны захаваў сваю сацыяльную скіраванасьць, паведамляе БелТА. Больш за 60 адсоткаў выдаткаў плянуецца накіраваць на фінансаваньне сацыяльна-культурных сфэраў, у тым ліку на фінансаваньне адукацыі й аховы здароўя, выплату пэнсіяў і грашовых дапамогаў.
XS
SM
MD
LG