Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Вікторыя Дашкевіч: “Я веру ў нашых дзяцей”


Радыё Свабода Вікторыя Дашкевіч — удзельніца праграмы “Ў што я веру”

Часам мой мацярынскі інстынкт набывае жахліва вялікія памеры і распаўсюджваецца на іх усіх — на дзяцей, з якімі я працую, якіх я добра ведаю або бачу ўпершыню, на майго ўласнага сына, на ўсіх тых, што ўжо нарадзіліся, і тых, што яшчэ народзяцца. І таму — гэта самае галоўнае! — я веру ў нашых дзяцей. Веру, што яны абавязкова будуць лепшымі за нас, бо душы ў іх сьветлыя і чыстыя. Веру, што мы ніколі не назавем нашых дзяцей згубленым пакаленьнем, а яны, пасталеўшы, так не назавуць нас.

Цалкам праграму “Ў што я веру” з удзелам Вікторыі Дашкевіч слухайце 6 сьнежня.

Вікторыя Дашкевіч працуе ў віцебскім тэатры “Лялька”. Хаця на ейным працоўным кабінэце вісіць шыльда “Кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі”, насамрэч яе праца зусім не “кабінэтная”: ёй трэба сустрэць маленькіх гледачоў, паказаць ім музэй лялек, распачаць спэктакаль і ўрэшце правесьці да гардэробу — каб лялечны тэатар стаўся для іх не казённай культурніцкай установай, а ўтульным домам, дзе жывуць казкі... Самым зацікаўленым гледачом і самым строгім крытыкам Вікторыя лічыць свайго 6-гадовага сына Васілька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG