Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

М.Лазавік: пакуль кандыдаты рэгіструюцца без парушэньняў


Радыё Свабода Сёньня ў інтэрвію Радыё Свабода сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік заявіў, што пакуль невядома пра факты парушэньняў пры здачы дакумэнтаў у выбаркамы для рэгістрацыі кандыдатаў на дэпутатаў.

Са словаў спадара Лазавіка, 4 сьнежня завершыўся адзін з асноўных этапаў выбарчай кампаніі – вылучэньне кандыдатаў на дэпутатаў. У адпаведнасьці зь дзеючым заканадаўствам, падпісныя лісты неабходна было здаць адначасова зь іншымі дакумэнтамі. Пры гэтым той, хто вылучаецца кандыдатам у дэпутаты, мусіў у абавязковым парадку падаць у выбарчую камісію пашпарт.

Радыё Свабода раней паведамляла, што партыі дэмакратычных сілаў Беларусі вылучаюць амаль 800 сваіх прадстаўнікоў у якасьці кандыдатаў на дэпутатаў. Мікалай Лазавік паведаміў, што першыя вынікі рэгістрацыі стануць вядомыя сёньня толькі ў другой палове дня.
XS
SM
MD
LG