Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі розных канфэсіяў разам будуць змагацца з нэанацызмам


Радыё Свабода Прадстаўнікі грамадзкасьці падтрымалі ініцыятыву пробашча менскага касьцёлу сьвятых Сымона й Алены ксёндза Ўладзіслава Завальнюка наконт стварэньня камітэту па барацьбе з нэанацызмам. Усім канфэсіям, дэнанімацыям і рэлігійным грамадам нацыянальных меншасьцяў прапанавалі ўзяць удзел у падрыхтоўцы ўстаноўчага паседжаньня камітэту.

Такое рашэньне прынятае па выніках паседжаньня круглага стала, які на мінулым тыдні адбыўся ў Менскім габрэйскім абшчынным доме ў зьвязку зь нядаўнімі актамі апаганьваньня нэанацыстамі сталічнага мамарыялу «Яма» памяці ахваряў Галякосту й будынку Ізраільскага культурна-інфармацыйнага цэнтру.

Са словаў намесьніка старшыня Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб''яднаньняў і абшчынаў Якава Басіна, пытаньне ўзрастаньня пагрозы нэанацызму ёсьць адным з найбольш актуальных для ўсяго сьвету й для Беларусі ў паасобку. Як адзначыў спадар Басін у інтэрвію БелаПАН, беларускія ўлады не прызнаюць існаваньян ў краіне гэтай праблемы. Аднак падзеі апошняга часу сьведчаць пра іншае. Толькі ў лістападзе пагрозьлівымі антысэміцкімі й шавіністычнымі надпісамі апаганілі менскім Дом міласэрнасьці Беларускай праваслаўнай царквы, мэмарыял памяці ахваряў нацызму ў Берасьці й нацыянальны нэкропаль ахвяраў сталінізму ва ўрочышчы Курапаты. Гэтыя акты вандалізму выклікаюць трывогу ў прадстаўнікоў усіх канфэсіяў і нацыянальнасьцяў.
XS
SM
MD
LG