Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына: БСДП (Грамада) вылучыла 24 кандыдаты


Радыё Свабода У Берасьцейскай вобласьці кандыдатамі на дэпутатаў мясцовых саветаў вылучана 24 актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Яны прэтэндуюць на 30 дэпутацкіх мандатаў.

Пяць чалавек балятуюцца ў абласны савет, 16 – у Берасьцейскі гарадзкі савет, па адным – у Баранавіцкі гарсавет, Лунінецкі ды Іванаўскі раённыя саветы. Прэтэндэнты вылучаліся як ад самой партыі, гэтак і шляхам збору подпісаў.

Сярод вядомых партыйных актывістаў вылучаны старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, ягоны намесьнік і старшыня пярвічнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту Валянцін Лазарэнкаў, а таксама старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG