Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка Ася Трацюк стала ляўрэаткай прэміі імя Ёхана-Філіпа Пальма


Радыё Свабода Беларуская журналістка Ася Трацюк стала ляўрэткай міжнароднай прэміі імя Ёхана-Філіпа Пальма.

Як адзначалася падчас урачыстага ўзнагароджаньня, якое адбылося ў нямецкім мястэчку Шорн пад Штутгартам, мужныя рэпартажы Асі Трацюк дакладна адлюстроўваюць стан правоў чалавека і юстыцыі ў Беларусі. Разам з Трацюк ляўрэатам быў таксама названы гамбійскі журналіст Пап Сайнэ.

Прэмія Пальма прысуджаецца раз у два гады, ёю ўзнагароджваюцца журналісты тых краінаў, дзе дыскрымінуецца свабода слова.
XS
SM
MD
LG