Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына патрабуе зьмякчыць меру пакараньня для А.Казуліна


Радыё Свабода Упаўнаважаны нямецкага ўраду ў правах чалавека Гюнтэр Ноокэ патрабуе зьмякчыць меру пакараньня для былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, палітвязьня Аляксандра Казуліна, які 46 дзён трымае галадоўку пратэсту ў калёніі “Віцьба-3”. Аб гэтым Ноокэ заявіў у інтэрвію “Нямецкай хвалі”.

“Разумеючы складанасьць сытуацыі, зьвязанай з закрытасьцю беларускага грамадзтва, мы, тым ня менш, прыкладзем усе намаганьні для таго, каб запатрабаваць ад урада Беларусі паляпшэньня ўмоваў утрыманьня Казуліна. Я думаю, што Беларусь павінна быць зацікаўленая ў тым, каб не быць адзінай белай плямай на палітычнай мапе Эўропы адносна таго, што датычыцца сытуацыі з правамі чалавека”, – заявіў Гюнтэр Ноокэ.
XS
SM
MD
LG