Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хачу падзякаваць амэрыканскаму паслу, што выступіла ў абарону Казуліна”


Радыё Свабода, Менск Агляд званкоў на "Свабоду" за панядзелак 4 сьнежня. 24 г адзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

(Ларыса, Менск:) “Станам Аляксандра Казуліна занепакоены амбасадары, якія знаходзяцца ў нашай краіне, а таксама дзяржавы, якія ўваходзяць у склад Эўразьвязу. Яны накіроўваюць свае заявы з патрабаваньнем вызваліць усіх палітзьняволеных, бо яны нічога супрацьпраўнага не зрабілі, а толькі мелі думкі, якія адрозьніваюцца ад поглядаў афіцыйных асобаў. Але пакуль афіцыйны Менск не зьвяртае на гэтыя заявы ніякай увагі. А нам, простым людзям, таксама не абыякава, што ў нашай краіне адбываюцца такія акцыі пратэсту ў выглядзе галадоўкі. Галадоўка, якую абвясьціў Казулін, можа прывесьці да незваротных працэсаў. Гэта можа скончыцца кепска. Хочацца спытаць у дзяржаўных асобаў: “Што, Вас не турбуе лёс чалавека?” Няўжо ня знойдзецца чалавека сярод нашага ўраду, які сьмела вырашыць пытаньне адносна Казуліна, каб той мог спыніць сваю галадоўку”.

(Спадарыня:) “Прывітаньне, шаноўная “Свабода”! Хачу падзякаваць амэрыканскаму паслу, што выступіла ў абарону Казуліна. Але гэтага мала. Можа і не мала, але я думаю, што было б лепей, калі б ўсе паслы сталі на абарону Казуліна. Ва ўсяго сьвету просім. Ён за нашу краіну, за нас усіх аддаў сябе на пакуты. Ён чалавек, трэба яго вызваліць з турмы. Просім усіх, абараніце ад турмы Казуліна! Гэта для нас будзе вялікая радасьць! Казулін – гэта чалавек!”

(Спадарыня:) “Калі назіраеш сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі, складваецца ўражаньне, што сустракаюцца не два прэзыдэнты дзьвюх незалежных дзяржаваў, а шэф Пуцін і падначалены Лукашэнка, які да сьмерці баіцца свайго шэфа. Пуцін, які разваліўся ў фатэлі, відавочна адчувае сябе гаспадаром. А сьціснутыя калені Лукашэнкі і рукі, складзеныя “замком,” кажуць пра яго верную службу і ўдзячнасьць Пуціну за падтрымку яго кандыдатуры ў дзень выбараў 19 сакавіка 2006 года. Так што, калі яны сустракаюцца на так званыя перамовы, Пуцін патрабуе ў Лукашэнкі разьлік і нагадвае, верагодна, што будзе ўключаны лічыльнік і пойдуць працэнты. Так што без сумневу, калі Лукашэнка застаецца ва ўладзе, газавы транзыт будзе прададзены. А калі Лукашэнка, як мага хутчэй, пойдзе ў адстаўку і гэтым пытаньнем будзе займацца Сідорскі, становішча Пуціна як гаспадара зьнікне, бо Сідорскі яму нічым не абавязаны”.

(Яцкевіч Аляксандр, Віцебск:) “Хачу выказацца наконт пабудовы атамнай станцыі. Даражэнькія мае, не, не і не. Хопіць таго, што на постсавецкай прасторы пабудавалі “зэкаўскі камунізм”. Калі мы зробім гэтую станцыю, мы ж ня думаем, якія будуць тэхналёгіі, як будуць захоўвацца тыя самыя адходы...”
XS
SM
MD
LG