Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліда: невядомыя замазалі машыну Мілінкевіча чырвонай і зялёнай фарбай


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць У Лідзе А.Мілінкевіч разам з прэсавым сакратаром Паўлам Мажэйкам сустракаліся з актывістамі дэмакратычнай кааліцыі. Машыну пакінулі ў людным месцы побач з аўтавакзалам. Кіроўца таксама адыйшоў па справах, а калі вярнуўся, то машына ўжо была размалявана чырвонай й зялёнай фарбай. Побач з машынай нікога не было, але яе здымалі на камэру журналісты Лідзкага тэлебачаньня.

А.Мілінкевіч вырашыў у міліцыю не зьвяртацца, паколькі добра разумее, што гэта хуліганскія дзеяньні планамерна накіраваныя супраць яго. Ён палічыў, што важней сустрэцца яшчэ сёньня з дэмакратычнымі актывістамі ў Слоніме, якія зьбіраюць подпісы за вылучэньне кандыдатамі прадстаўнікоў дэмакратычнай кааліцыі.

Нагадаю, што сёньня ўжо трэці дзень, як А.Мілінкевіч працягвае свой візыт на Гарадзеншчыну ў межах палітычнай кампаніі "мясцовыя выбары".
XS
SM
MD
LG