Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец прыедзе ў Віцебск 4 сьнежня


Радыё Свабода, Віцебск Нагадаем, што моладзеваму палітыку, які цяпер адбывае пакараньне за арганізацыю несанкцыянаваных вулічных акцый, адміністрацыя Ветрынскай спэцкамендатуры была адмовіла ў штомесяцовым адпачынку. Павал Севярынец зьбіраўся прыехаць дахаты, у Віцебск, яшчэ 29 лістапада. Аднак напярэдадні яму паведамілі, што ад’яжджаць зь вёскі Малое Сітна, дзе месьціцца інтэрнат "хімікаў", яму забаронена прынамсі да 10 сьнежня.

Паводле маці Паўла, спадарыні Тацяны, праблема з адпачынкам нечакана вырашылася ўчора ўвечары: са спэцкамэндатуры патэлефанавалі, што ад’ехаць дахаты сыну дазволілі з 4 па 6 сьнежня. Тацяна Севярынец пэўная, што пазыцыя вышэйшага кіраўніцтва і адміністрацыі Ветрынскай спэцкамэндатуры зьмянілася невыпадкова: якраз напярэдадні маці палітвязьня дала інтэрвію некалькім незалежным медыям, у тым ліку Радыё Свабода, дзе выказала меркаваньне, што Паўла Севярынца знарок не пускаюць у адпачынак напярэдадні мясцовых выбараў.

Цяпер спадарыня Тацяна ўсьцешаная, што сын мае мажлівасьць пабываць дома напярэдадні свайго дня нараджэньня – 30 сьнежня яму споўніцца 30 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG