Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Wyborcza”: гарадзенскія каталікі пайшлі шляхам пратэстантаў зь Менску


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Усе вядучыя польскія газэты пішуць сёньня пра галадоўку вернікаў-каталікоў з Горадні. У артыкулах зьвяртаецца ўвага на тое, што беларускія чыноўнікі ня хочуць размаўляць з журналістамі.

Каталіцкі “Nasz dziennik” падрабязна апісвае гісторыю змаганьня вернікаў за права пабудаваць храм, якая цягнецца ўжо 10 гадоў. “Колькі можна зносіць такое стаўленьне ўладаў да людзей?”, – цытуе газэта словы аднаго з галадоўнікаў, які заявіў, што ўдзельнікі акцыі будуць галадаць да часу, пакуль не атрымаюць пісьмовую згоду на пабудову касьцёлу.

Пра галадоўку піша таксама “Rzeczpospolita” , а “Gazeta Wyborcza” адзначае, што гарадзенскія вернікі пайшлі шляхам вернікаў-пратэстантаў зь Менску, якія праз галадоўку змусілі ўлады адмовіцца ад плянаў адабраць у іх храм.

“Чыноўнікі з Горадні не хацелі размаўляць пра пратэст каталікоў – кіраўнік Рады ў справах рэлігіі і нацыянальных меншасьцяў быў недаступны для журналістаў”, – напісала “Gazeta Wyborcza”.

Журналісты штодзёньніка зьвязваліся і з іншымі чыноўнікамі з Горадні, а таксама кіраўніцтвам камітэту ў справах рэлігіі і нацыянальных меншасьцяў пры Савеце міністраў у Менску, аднак ніхто ня змог ім патлумачыць, чаму гарадзенскія вернікі ніяк ня могуць атрымаць дазвол на тое, каб пабудаваць сабе храм.
XS
SM
MD
LG