Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Відэа Свабоды" – упершыню, увесь сьнежань!


Радыё Свабода



невядомы аўтар, Менск, сакавік 2006 ******************************

Паважаныя сябры,

Шмат хто з вас мае відэакамэры. Бальшыня фотаапаратаў, якімі вы рабілі здымкі для конкурсу "Фота Свабоды", таксама маюць магчымасьць відэаздымкі. Часам пад рукою можа быць толькі мабільны тэлефон зь відэакамэрай, хоць якасьць матэрыялу там будзе ніжэйшая.

Паспрабуйце сябе ў якасьці відэарэпартэра. Чакаем вашы відэасюжэты на палітычныя, сацыяльныя і культурныя тэмы, у якіх бы зафіксаваліся найцікавейшыя моманты сёньняшняга жыцьця Беларусі і сьвету.

Тэхнічныя ўмовы твораў – працягласьць да 2 хвілінаў, памер да 30 мэгабайтаў, прымаюцца файлы ўсіх папулярных фарматаў – AVI, MPEG, Quicktime, Windows Media Video.

Гатовыя матэрыялы загружайце на наш сэрвэр празь любы ftp-кліент:

Host or URL: realaudio.rferl.org Username: Anonymous Password: [e-mail address] (Anonymous login) Remote Directory: /be/video_contest
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG