Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргу адваката па справе А.Казуліна ў Менскім гарсудзе адхілілі


Паводле БелаПАН Старшыня Менскага гарадзкога суда Міхаіл Ардзяка не задаволіў наглядную скаргу па справе былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч.

"Цяпер у нас ёсьць права зьвярнуцца з падобнай скаргай да старшыні Вярхоўнага суда або генэральнага пракурора Беларусі. Калі яны адмовяць, мусім зьвярнуцца ў міжнародныя інстанцыі", – заявіў Рынкевіч.

Скарга была пададзена 20 кастрычніка. Адвакат прасіў старшыню Менгарсуда апратэставаць у парадку нагляду касацыйнае вызначэньне і рашэньне суду па справе Казуліна за адсутнасьцю ў яго дзеяньнях прыкметаў інкрымінуемых яму злачынстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG