Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нелегальнага алькаголю на Берасьцейшчыне пабольшала ўдвая


Радыё Свабода За адзінаццаць месяцаў гэтага году праваахоўнымі структурамі вобласьці знойдзена больш за 44 тысячы літраў нелегальнай вадкасьці, што ўтрымлівае сьпірт.

Паводле фактаў незаконнага абароту алькаголю ўжо складзена амаль дзьве тысячы пратаколаў, што ў два разы пераўзыходзіць мінулагоднія паказчыкі.

Распаўсюд нелегальнага алькаголю вельмі турбуе і мэдыкаў. У аддзяленьні таксыкалёгіі Берасьцейскага абласнога шпіталю, якое разьлічанае на 12 месцаў, усе яны занятыя.

Часьцей за ўсё атручваньне алькаголем здараецца з жыхарамі тых раёнаў Берасьцейскай вобласьці, што мяжуюць з Украінай. Але апошнім часам рэзка павялічылася колькасьць выпадкаў, калі міліцыянты затрымлівалі вадкасьць, якая ўтрымлівае сьпірт невядомага паходжаньня, а таксама сьпіртовыя напоі расейскай вытворчасьці, не прызначаныя для выкарыстаньня ў звычайных умовах.
XS
SM
MD
LG