Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: у К.Шацікавай канфіскавалі “Весьнік Беларусі” і “6 м3”


Радыё Свабода 4 тысячы асобнікаў выданьняў учора ўвечары выявілі міліцыянты падчас агляду асабістых рэчаў грамадзкай актывісткі Крысьціны Шацікавай.

Крысьціну затрымалі, калі яна выходзіла з маршруткі. Тры гадзіны, пакуль складалі пратакол канфіскацыі ды пералічвалі газэты, яна прабыла ў Ленінскім раённым упраўленьні міліцыі Магілёва.

Сёньня Крысьціну Шацікаву дапытвалі сьледчыя. Зь ейных словаў, міліцыянты абвінавацілі яе ў дастаўцы, распаўсюдзе й захаваньні газэтаў, якія выйшлі з парушэньнем заканадаўства й зьмест якіх скажае грамадзка-палітычную сытуацыю ў краіне. Спадарыня Шацікава кажа, што ейную справу перададуць у адміністрацыйную камісію.

Крысьціна Шацікава адмовілася даваць міліцыянтам тлумачэньні й не падпісала пратоколу. Грамадзкая актывістка зазначае, што міліцыянты падчас допыту паводзілі сябе тактоўна й ветліва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG