Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Даніла Жукоўскі атрымаў прэмію часопісу “ARCHE”


Радыё Свабода Больш за сто чалавек сталі сьведкамі ўручэньня літаратурнаму крытыку з Горадні Данілу Жукоўскаму штогадовай прэміі часопісу “ARCHE” — “За сумленнае слова”. Уручэньне ўзнагароды адбылося на сустрэчы, прымеркаванай да 100-гадовага юбілею “Нашай Нівы”.

Сустрэчу арганізавала й запрасіла на яе Андрэя Дынька, Андрэя Хадановіча, Алеся Кудрыцкага ды Данілу Жукоўскага гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы. Госьці зь Менску дарогай у Магілёў сустрэліся з сваімі аўтарамі й чытачамі таксама ў Бялынічах.

Сустрэча з нашаніўцамі сталася трэцім мерапрыемствам, якое ладзіцца ў Магілёве да 100-годзьдзя найстарэйшага беларускага выданьня. Да гэтага была выстава ў абласной бібліятэцы ды ўрачыстая ўскладаньне кветак да помнага знаку карэспандэнту “Нашай Нівы” пачатку ХХ стагодзьдзя Цішку Гартнаму.
XS
SM
MD
LG