Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крупкі: улады пагражаюць ліквідаваць пратэстанцкую суполку


паводле БелаПАН Цягам году пастара царквы "Ласка Ісуса" (Крупкі, Менская вобласьць) Саюза хрысьціяняў веры эвангельскай Мікалая Барычэўскага чыноўнікі тройчы выклікалі для размовы, патрабуючы спыніць крытычныя выказваньні на адрас уладаў.

М.Барычэўскі паведаміў, што яму пагражаюць ліквідацыяй суполкі. Паводле ягоных слоў, першая гутарка з мясцовых чыноўнікаў адбылася напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года. "Другая размова, у якой бралі ўдзел чатыры чалавекі, у тым ліку намесьнік старшыні райвыканкама Уладзімір Загорскі, адбылася 23 лістапада і запісвалася на дыктафон. А 30 лістапада да мяне дадому прыехалі супрацоўнікі Крупскага РАУС. Яны паказалі мне паведамленьне з Упраыы КДБ па Менскай вобласці, у якім ворганам унутраных справаў Крупскага раёна рэкамендуецца ўжыць да мяне меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў сувязі з тым, што "грамадзянін Барычэўскі, прапісаны ў Менску, жыве ў горадзе Крупкі без прапіскі"... Мне патлумачылі, што паступае інфармацыя пра мае выказваньні супраць дзейнай улады. У гэты ж дзень мяне даставілі ў РАУС, дзе склалі адміністрацыйны пратакол за пражываніне ў Крупках без прапіскі. Гэты дакумент я адмовіўся падпісаць", — сказаў пастар. Паводле словаў Мікалая Барычэўскага, ён прапісаны ў Менску, аднак з 1997 года жыве ў Крупках, дзе служыць пастарам.

У 1994 годзе царква "Ласка Ісуса" Саюзу хрысьціяняў веры эвангельскай была зарэгістравана і пабудавала малітоўны дом. Царква валодае пяцьцю зарэгістраванымі філіяламі ў Крупскім раёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG