Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Ня топяць, а грошы дзяруць. Пасьля Новага году будзем халодныя, галодныя і бамжамі"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за пятніцу, 1-га сьнежня. 24 г адзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

(Спадарыня: ) “Я дзякую Міколу Астрэйку за яго жыцьцёвую пазыцыю. І я думаю, што зь ім мы сустрэнемся на Новы год на плошчы Каліноўскага. Жыве Беларусь!”

(Спадар: ) Бальшавікі пабудавалі камунізм, а цяпер будуюць сацыялізм. Але не пабудавалі ні камунізму, ні сацыялізму. Так што гэта ўсё брахня. Народ быў галодны, халодны, і будзе таксама. Таму што адны – з куста, іншыя – на куст. Бальшавікі ня топяць, а грошы дзяруць. А зараз пасьля Новага года будзем халодныя, галодныя і бамжамі. Будзем паміраць з голаду і з холаду. Разумееце? Гэты ўрад давядзе да бамжаваньня, таму што людзі ня змогуць ні кватэры аплачваць, ні карміцца. Гэта нягоднікі”.

(Ларыса, Менск:) “Распад СНД не адбудзецца. Усе краіны, якія ўваходзяць у склад СНД, атрымалі незалежнасьць, і Беларусь у тым ліку. Кожная краіна ў складзе СНД ідзе сваім шляхам, асаблівых супярэчнасьцей няма. Гэта бачна па выніках саміту ў Менску. Усё было б добра, калі б не выпадак з карэспандэнтамі. Калі карэспандэнты мелі акрэдытацыю, дык гаспадарам сходу трэба быць больш ветлівымі да гасьцей усіх рангаў. А тут атрымаўся нейкі канфуз. Пуцін, праўда, улагодзіў гэты інцыдэнт, кажучы, што прыехалі ў госьці, а калі ад варот – паварот, то гэта па нейкіх тэхнічных прычынах. Але слухаць пра тое, што адбылося, неяк нам, беларусам, няёмка. Мы ж людзі па большай частцы ветлівыя. Хацелася б ураду параіць, каб больш такога не адбывалася. Прыслухайцеся да нашага голасу, да голасу простага народу”.

(Спадарыня:) “Мы ўсе павінны цяпер напраўляць свае просьбы, прашэньні, заявы да таго, да каго зьвяртаецца Аляксандр Казулін. А гэта спадар Сідорскі. Усе, хто падтрымлівае Аляксандра Казуліна, яго партыя, людзі неабыякавыя да лёсу галадоўніка, давайце папросім спадара Сідорскага, каб ён прыняў рашэньне адправіць Лукашэнку ў адпачынак і як выконваючы абавязкі прэзыдэнта Беларусі ўзяў на сябе ўсю паўнату ўлады. Усе стаміліся ад Лукашэнкі, ды і ў яго стомлены выгляд, нездаровы, усе яму перашкаджаюць, журналісты ды і іншыя. Нічога ў яго не атрымліваецца, дамовіцца ні зь кім ня можа. Трэба яму ў адпачынак. Няхай адпачне месяц ці паўтары, дзе захоча: ў Вэнэсуэле, на Кубе. За гэты час Аляксандр Казулін выйдзе з галадоўкі”.
XS
SM
MD
LG