Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 гадоў “Нашай Ніве: “Хлеб у мужыкоў ўвесь выйшоў, будзе голад…”


Зьміцер Падбярэскі, Менск З чым прыходзіць на Беларусь вясна.

У “Нашу Ніву” пішуць са Слонімскана павету Гродзенскай губэрні: “Хлеб у мужыкоў ўвесь выйшоў, будзе голад. З усіх канцоў вуезду ідуць весьці, што паявіўся тыфус дзеля таго, што людзі галадаюць. Мало не ва ўсіх валасцёх перасталі даваць ссыпку народным вучыцелём і валасным пісаром, бо у мужыкоў німа што даваць. Дзеля таго вучыцелі, каторым казна не шмат грошэй плаціць, вельмі бедуюць. Ўсёж такі вучыцелі не кідаюць сваіх галодных месц, бо ведаюць, што на іх месца зараз паназначаюць такіх людзей, каторые ня толькі ня будуць шырыць сьвет меж народам, а будуць трымаць народ у цемноці: пападуць туды малограмотные вучыцелі з цэркоўна-прыходскіх школ, дзячкі і іншые. Народ тут настроены проці духавенства за тое, што яно надта абдзірае мужыкоў, дый ешчэ не па закону”. А вось яшчэ адна інфармацыя: “Тыфліская судзебная палата нядаўна разбірала дзела асэсара Барнова. Гэты прыстаў разбіваў калісь мужыкоў і, каб выпытаць ад іх тое, чаго яны ня ведалі, але чаго хацеў асэсар, ён абгаліў дзесяць мужыкоў і, выставіўшы іх на дварэ, прывязаў адзін да другого за палавые часьці цела. І за такі варьяцкі здзек, якого ніколі не чуваць было ва ўсім сьвеці, прыстава прысудзілі ўсяго на тры месяцы турмы. А ў той самы дзень быўшаго дэпутата Фрэнкеля за раздачу мужыком патрэбных ім кніжок прысудзілі ў турму на два годы”.
XS
SM
MD
LG