Стаўленьне грамадзтва да ВІЧ-інфікаваных рознае, кажа мэтадыст Рэспубліканскага цэнтру прафіляктыкі СНІДу.
(Мэтадыст: ) “Тыя, хто больш-менш адукаваны, ведае пра гэту інфэкцыю, працуе ў сфэры прафіляктыкі СНІДу, маладое пакаленьне, зь якім мы праводзім прафіляктычную працу, – яны больш-менш азнаёмленыя са шляхамі перадачы інфэкцыі, таму больш-менш цярпіма ставяцца. Але ёсьць і прадузятае стаўленьне. Няведаньне нас і губіць”.
Ёсьць выпадак, калі ў студэнцкім інтэрнаце даведаліся, што ў іх пакоі жыве інфікаваны хлопец, і запатрабавалі яго высяленьня. Але бывае й па-іншаму. У грамадзкім аб’яднаньні “Пазытыўны рух” мы пазнаёміліся з маладым чалавекам, які ўжо 12 гадоў жыве зь ВІЧ. Зараз Вячаславу 31 год. Напачатку лекары казалі, што ён пражыве ад двух да сямі гадоў. Натуральна, для юнака гэта быў шок.
(Вячаслаў: ) “Жудасныя словы: “Вы пражывяце ад 2 а 7 гадоў, потым у вас пачнецца саркома Кабышава, вам абавязкова трэба рабіць гэта…” – так, гэта мяне шакавала. Я пачаў унутрана вызначаць і выбудоўваць сваё стаўленьне да дыягназу, і ў мяне штосьці памянялася…”
Вячаслаў лічыць, што ў грамадзтве да ВІЧ-інфікаванага будуць ставіцца менавіта так, наколькі той упэўнена сябе адчувае, наколькі ён моцны духам. На пытаньне, як яму жывецца, Вячаслаў адказаў:
(Вячаслаў: ) “Жывецца цудоўна”.
(Карэспандэнтка: ) “А вашы блізкія, родныя, бацькі ведаюць пра дыягназ?”
(Вячаслаў: ) “Так”.
(Карэспандэнтка: ) “А як яны ўспрымаюць?”
(Вячаслаў: ) “Калі мяне любяць, мяне любяць любым, незалежна ад таго, які ў мяне дыягназ. Канечне, перажываць”.
(Карэспандэнтка: ) “А дзе вы падчапілі гэтую інфэкцыю?”
(Вячаслаў: ) “Празь ін’екцыю, праз кроў. Ужываў наркотыкі”.
(Карэспандэнтка: ) “У вас ёсьць дзяўчына, сяброўка?”
(Вячаслаў: ) “Так, ёсьць”.
(Карэспандэнтка: ) “Яна ведае пра ВІЧ?”
(Вячаслаў: ) “Пакуль яшчэ не”.
(Карэспандэнтка: ) “А ёсьць жаданьне абзавесьціся сям’ёй?”
(Вячаслаў: ) “Так. Ёсьць, і я думаю, што ў мяне гэта атрымаецца. Хачу кахаць і быць каханым”.
(Карэспандэнтка: ) “А сваёй дзяўчыне вы скажаце пра інфэкцыю?”
(Вячаслаў: ) “Так”.
(Карэспандэнтка: ) “А калегі па працы ведаюць?”
(Вячаслаў: ) “Так, канечне”.
(Карэспандэнтка: ) “А не адчуваеце вы нейкага стаўленьня непрыязнага, ці былі якія-небудзь праблемы, канфлікты, насьцярога зь іх боку?”
(Вячаслаў: ) “Ніякіх канфліктаў, ніякай насьцярогі зь іх боку не было. Ніякага дыскамфорту абсалютна”.