Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Акадэмік Аляксандр Вайтовіч заклікаў Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку


Алег Грузьдзіловіч, Менск. Былы старшыня верхняй палаты Нацыянальнага сходу акадэмік Аляксандр Вайтовіч заклікае Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку.

“Разумею матывы, якія прымусілі вас пачаць гэту акцыю. У краіне ўсталявана сыстэма дыктатарскага кіраваньня, рэгулярна парушаюцца законы і Канстытуцыя краіны, перасьледуюць грамадзян, якія маюць сьмеласьць выказваць меркаваньне пра шляхі разьвіцьця краіны, якое адрозьніваецца ад меркаваньня дыктатара, вынікі выбараў фальсыфікуюць. Высока ацэньваю вашу мужнасьць, вашы прафэсійнасьць і досьвед хутка будуць запатрабаваныя”, -- піша акадэмік Аляксандра Вайтовіч і заклікае Аляксандра Казуліна спыніць галадоўку, каб захаваць жыцьцё і здароўе для будучай барацьбы.

Нагадаем, раней з заклікам да Казуліна спыніць галадоўку, якая працягваецца ужо 42 дні, зьвярнуліся лідэры апазыцыйных партый

.
XS
SM
MD
LG