Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белтрансгаз" ацанілі ў 3,5 мільярдаў даляраў


Радыё Свабода Незалежная ацэнка “Белтрансгазу”, зробленая банкам ABN Amro, «адносна блізкая да трох з паловай мільярдаў даляраў». Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў.

Ён дадаў, што ацэншчык рабіў ацэнку паводле розных сцэнароў, што прывяло да «вілкі» у канкрэтных лічбах. Ён падкрэсьліў, што гэтая незалежная ацэнка «значна бліжэй да ацэнкі беларускага боку». Мельнікаў нагадаў, што ў свой час «Газпром» прапаноўваў ацаніць «Белтрансгаз» па балянсавым кошце – 600 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG