Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Паглядзіце, у што гуляюць нашыя дзеці. Забіў — і такі шчасьлівы..."


Альгерд Невяроўскі, Менск У Добрускай школе №2 двое 15-гадовых школьнікаў зьбілі маладую настаўніцу. Яны брыдкасловілі, перашкаджалі весьці ўрок. Пасьля некалькіх заўвагаў настаўніца запатрабавала прынесьці прабачэньні. Тады адзін з вучняў ударыў яе па нагах, а другі заламіў рукі. Хуліганы затрыманыя й знаходзяцца ў ізалятары. У чым жа прычына агрэсіі дзевяціклясьнікаў? Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт

(Дзяўчына: ) “Нявыхаванае пакаленьне, вельмі агрэсіўнае. Магчыма, нейкі нэгатыў быў у школе, быў моцны ціск настаўнікаў. Усё магчыма”.

(Спадарыня: ) “Мо выхаваньне, ці нейкія нерэалізаваныя амбіцыі. Можа, самі школьнікі такія дэфэктныя. Прычынаў можа быць шмат. А, можа, у нечым і настаўніца вінаватая. Вось у мяне сытуацыя з сынам, калі настаўніца проста ня ўмее кантраляваць клясу. І здарылася, што 9-гадовае дзіця прыйшло з нажом у школу”.

(Хлопец: ) “Я думаю, што ня вельмі добра ў нас у школе настаўнікі ставяцца да дзяцей. Я сам нядаўна са школьнай лавы. Яны часта дазваляюць сабе вольнасьці. Былі выпадкі, калі настаўнікі прыкладалі да дзяцей рукі. Але гэта ўсё ж такі дзеці, яны могуць дазволіць сабе вольнасьці”.

(Спадарыня: ) “Прычыну агрэсіі бачу ў тэлевізары. Там паказваюць гвалт, які не караецца. Ня кажучы ўжо пра школу. Паглядзіце, у што гуляюць нашыя дзеці. Забіў — і такі шчасьлівы, колькі разоў ён забіў. А настаўнік патрабуе ведаў. Каму яны цяпер патрэбныя? Ды нікому. Дзеці ходзяць у школу проста так. Вось запытайце ў маёй дачкі”.

(Карэспандэнт: ) “А ты калі-небудзь сустракалася з агрэсіяй старшаклясьнікаў у школе?”

(Дзяўчынка: ) “Так, натуральна. Ёсьць такія старшаклясьнікі, якія крыўдзілі нашую настаўніцу. Яе так зьбілі, што адвезьлі ў шпіталь. А ён нават прабачэньня не папрасіў”.

(Дзяўчына: ) “Я думаю, што цяперашняе пакаленьне школьнікаў у прынцыпе жорсткае. Яны дазваляюць сабе тое, пра што нашыя бацькі ў іхным узросьце нават падумаць на маглі”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што агрэсія зыходзіць ад бацькоў. Калі бацькі не паважаюць дзяцей, б’юць, не зьвяртаюць на іх увагі, то й дзеці так сама дзейнічаюць”.

(Пэнсіянэрка: ) “Напэўна, слаба праводзіцца ідэалягічная работа. Выхаваўчая. Я лічу, што раней больш маралі было. А цяпер гэты даляр, даляр, пракляты даляр усё загубіў. Няма ніякай ідэі, маралі, гуманнасьці, дабрыні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG