Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі Сойм пацьвердзіў кандыдатуру амбасадара ў Беларусі


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня ў Вільні парлямэнцкі камітэт замежных справаў пацьвердзіў кандыдатуру амбасадара Літвы ў Беларусі. Гэта Эдмінас Багдонас, які дагэтуль быў амбасадарам асаблівага прызначэньня Міністэрства замежных справаў Літвы.

Супраць кандыдатуры Багдонаса на закрытым паседжаньні соймаўскага камітэту галасавалі як найменей двое чальцоў камітэту, трое парлямэнтароў пакінулі паседжаньне, паколькі, паводле іх заявы, не пачулі яснай стратэгіі дыпляматычных дзеяньняў.

Э.Багдонас раней займаў розныя пасады ў літоўскім МЗС, быў амбасадарам Літвы ў Італіі, пазьней – дарадцам прэзыдэнта Валдаса Адамкуса па пытаньнях замежнай палітыкі.

Сёлета ўвесну Багдонас быў вымушаны падаць ў адстаўку пасьля скандалу адносна продажы катэджаў у прэзыдэнцкай рэзыдэнтуры ў Турнішкес. Прэм''ер Літвы Гедымінас Кіркілас станоўча выказаўся адносна прафэсіяналізму Багдонаса, аднак прэм''ер заявіў, што на месцы Багдонаса не падаваў бы сваю кандыдатуру, каб прадстаўляць Літву за мяжой.
XS
SM
MD
LG