Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цімафея Дранчука не вызваляць датэрмінова


Радыё Свабода Камісія ў справах умоўна-датэрміновага вызваленьня не разглядала сёньня пытаньне пра вызваленьне сябра незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства" Цімафея Дранчука.

Бацька палітвязьня Валеры Дранчук паведаміў журналістам: "Рашэньне не разглядаць пытаньне пра вызваленьне Цімафея прынятае літаральна за некалькі дзён да паседжаньня камісіі. Нічога акрамя палітыкі я тут ня бачу. Відавочна, што майго сына не жадаюць выпускаць на волю".

Цімафей Дранчук адбывае пакаранне ў менскай папраўчай калёніі. На волю ён павінен выйсці ў лютым 2007 года.

Ц.Дранчука арыштавалі 21 лютага 2006 году. Яго, Мікалая Астрэйку, Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку зьвінавацілі паводле Крымінальнага кодэксу ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Усіх іх пакаралі рознымі тэрмінамі зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG