Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забароненая паэтычная вечарына Генадзя Бураўкіна


Радыё Свабода Абвешчаная на сёньня творчая вечарына Генадзя Бураўкіна не адбудзецца. Сустрэча паэта і грамадзкага дзеяча зь ягонымі прыхільнікамі была заплянаваная на 19-ую вечара ў канфэрэнц-залі Палацу мастацтва. Аднак, як паведаміў нам спадар Бураўкін, вечарына не адбудзецца. Адміністрацыя будынку тлумачыць гэта неабходнасьцю правядзеньня там нейкіх тэхнічных працаў.

Генадзь Бураўкін меўся прачытаць свае новыя вершы. Нядаўна Генадзю Бураўкіну споўнілася 70 гадоў.

(Бураўкін: ) “Я з блізкімі людзьмі гэтую дату для мяне дарагую і важную адзначыў. Але некаторыя мае сябры, літаратурныя, творчыя, усё-такі сказалі, што трэба зрабіць нешта больш гучнае. Ну і вось такім чынам зьявілася думка зрабіць творчую вечарыну, якая адбудзецца ў Палацы мастацтваў. Бо ў мяне вельмі шмат сапраўдных, даўніх сяброў сярод мастакоў. Гэта і Леанід Шчамялёў, гэта і Гаўрыла Вашчанка, і Арлен Кашкурэвіч, і Уладзімер Стэльмашонак. І маладзейшыя мае сябры, такія як Аляксей Марачкін, Валодзя Тоўсцік, Уладзімер Вішнеўскі, Уладзімер Савіч”.
XS
SM
MD
LG