Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мацюкаюся, калі думаю пра палітыку”


Міхал Карневіч, Горадня У якіх сытуацыях вы брыдкасловіце?

(Хлопец: ) “Мяне бацькі стараліся выхаваць у каталіцкай традыцыі і, як вядома, у хрысьціянаў такое недапушчальна. Таму за рэдкімі выключэньнямі, магчыма, яшчэ ў дзяцінстве, але цяпер імкнуся такога не дапускаць”.

(Спадар: ) “Калі і атрымліваецца, то хутчэй за ўсё падчас кіраваньня аўто: Калі еду і бачу як агідна парушаюцца правы дарожнага руху, то здараецца што і прабіваецца нядобрае слаўцо”.

(Спадарыня: ) “Калі нехта занадта дакучае. А гэта могуць быць і родныя. А што зробіш – усё жыцьцё такое”.

(Хлопец: ) “Калі пачынаю думаць пра палітыку”.

(Хлопец: ) “Я імкнуся ня лаяцца, а калі што здарыцца, то запальваю цыгарэту”.

(Хлопец: ) “Часам не ўдаецца нешта добра зрабіць, вось тады можна сказаць брыдкае слова”.

(Хлопец: ) “Калі настрой ужо зусім дрэнны”.

(Спадар: ) “Бывае па-рознаму: часам нешта робіш, а нічога не атрымліваецца, а возьмеш загнеш слаўцо, глядзіш, і пайшла справа па-іншаму”.

(Дзяўчына: ) “Калі нешта не атрымліваецца. Калі нехта надта моцна надакучыць, праўда, гэта здараецца даволі рэдка”.

(Спадар: ) “Я наагул ня лаюся, напэўна, яшчэ нэрвы трываюць, але гэта пакуль што...”

(Спадар: ) “Калі нешта з працай ня ладзіцца дык часам зьяўляюцца такія словы. Гэта ўжо ўвайшло ў наша жыцьцё”.

(Спадарыня: ) “Ой, што вы, ніколі ў жыцьці й слухаць такое заўсёды непрыемна!”

(Дзяўчына: ) “Часам трапляеш у такія кампаніі, дзе ўсе могуць вылаяцца, ну і ты гэта таксама робіш...”

(Дзяўчына: ) “Ёсьць такія сытуацыі, але са мной гэта вельмі рэдка здараецца. Хіба што часам давядуць да такога стану, што іншых слоў не знаходзіш”.
XS
SM
MD
LG