Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год "Нашай Ніве": "Як у Думе “паехаў дах"


Зьміцер Падбярэскі, Менск Надзвычайнае здарэньне ў зале пасяджэньняў Дзяржаўнай Думы.

9 сакавіка 1907 году “Наша Ніва” піша пра надзвычайнае здарэньне ў Дзяржаўнай Думе: “2 марца у 5 гадзіне 20 мін. раніцэй у глаўнай салі, гдзе адбываюцца засядання Думы, завалілося сталеванне. Перш пасыпаўся тынк (ён надта грубы — тры чверткі аршына ды там вылепленны уселякіе гзымсы, фігуры), затым паляцела насцілка, доскі. Засыпала больш 200 крэслоў дэпутацкіх, і шмат пакрышыла ў шчэпкі. Шчасце ешчэ што у гэту пару не было заседання, а то больш палавіны дэпутатоў былі бы забіты і пакалечэны. Таврыческі палац збудаваны ешчэ як была царыца Екатерына каля 100 гадоў таму назад. Але у прошлым гаду пасля роспуску першай Думы усадзілі шмат грошэй на папраўку, а цяпер ізноў страчэно, як кажуць, 1 мільён 10 тысяч рублёў на папраўку. Алеж самаго патрэбнаго не зрабілі казённые інжэнеры, хаця у прошлым гаду ўжо некаторые людзі гаварылі, што столь ня моцная і можэ заваліцца…” Побач — яшчэ адно паведамленьне: “Газэта “Русь” пішэ, што за тынк салі, гдзе бываюць засядення, заплочэно падрадчыку 55 рублёў за кожную квадратную сажэнь. А трэба было плаціць па 10 руб. Усяго у салі 200 квад. сажэн, значыць пераплочэно лішку 9 тысячаў рублёў. У Екатэрыненскай салі подпіраюць слупамі столь, бо і яна слабая. У салі засяданнёў столю аббіваюць вагонной шалёўкой; груз і лом выносяць. Як кажуць, увесь Палац трэба падпіраць кастылямі, як старога дзеда”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG