Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 1.5 мільёна даляраў


Радыё Свабода Паўтара мільёна даляраў – памер самага буйнога хабару ў найноўшай гісторыі Беларусі, справа пра які рыхтуецца для перадачы ў суд.

Пра гэта паведаміў генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашевіч. Паводле яго, гэты хабар быў дадзены за спрыяльнае рашэньне аб выдзяленьні участку зямлі пад будаўніцтва жылога дому пад Менскам. Спадар Міклашевіч нагадаў, што кошт зямлі ў сталіцы надзвычай высокі.
XS
SM
MD
LG