Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Марыніч: Міжнародная супольнасьць жадае Беларусі пазбавіцца аўтарытарнага рэжыму


Радыё Свабода

Сёньня ў Рызе заканчвае працу саміт кіраўнікоў краінаў НАТО. Гэтай сустрэчы папярэднічалі канфэрэнцыі й спатканьні эўрапейскіх палітыкаў ды экспэртаў. У мерапрыемствах удзельнічалі й прадстаўнікі беларускай апазыцыі — Аляксандар Мілінкевіч, Андрэй Саньнікаў, Міхаіл Марыніч і Ірына Красоўская.

Вынікі працы падводзіць палітык, былы амбасадар Беларусі ў Латвіі Міхаіл Марыніч:

(Марыніч: ) “Уразіла добразычлівая абстаноўка нашых суседзяў — Латвіі. Яна вельмі сур’ёзна спрыяла ўдзелу беларускай дэлегацыі ў мерапрыемствах, што праводзіліся ў рамках саміту. І, у прыватнасьці, яна спрыяла сустрэчы з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі Бушам. Была выказаная падтрымка дэмакратычным сілам Беларусі ў асобе нашай дэлегацыі. Галоўная выснова — міжнародная супольнасьць жадае Беларусі хутчэй пазбавіцца ад дыктатуры, ад аўтарытарнага рэжыму”.
XS
SM
MD
LG