Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Польшчы пачала працаваць інтэрнэт старонка “Маладая Беларусь”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава На гэтай старонцы на беларускай, польскай і ангельскай мовах можна даведацца пра гісторыю і сучаснасьць польска-беларускіх дачыненьняў, а таксама цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі.

Кіраўніца праекту “Маладая Беларусь” Гражына Обляс кажа, што яго галоўная частка, апрача заплянаваных польска-беларускіх канфэрэнцыяў і сустрэч, гэта менавіта інтэрнэт-старонка, на якой будуць уздымацца тры галоўныя тэмы: польска-беларускія дачыненьні ў гістарычнай пэрспэктыве, цяперашнія падзеі ў Беларусі, а таксама прынцыпы стварэньня грамадзянскай супольнасьці.

(Обляс: ) “М=ы хочам як мага больш увагі зьвярнуць на культурны аспэкт. Трэба, каб беларусы даведаліся больш пра Польшчу, пра Эўропу. А мы, як блізкі сусед Беларусі, даведаліся больш пра беларусаў, беларускі народ; які гэты народ і што нас аб’ядноўвае”

Цяпер публікацыі тэматычна падзеленыя на некалькі разьдзелаў: “Маладая Беларусь”, “Погляд зь Беларусі” і “Глядзім здалёк”, у якіх разьмешчаныя артыкулы беларускіх і послькіх аўтараў на гістарычныя тэмы, прысьвечаныя сучаснай беларускай культуры, музыцы.

Ганарата Запасьнік рэдагуе старонку. Паводле яе словаў, стваральнікі “Маладой Беларусі” разьлічваюць на допісы ня толькі экспэртаў ці літаратараў, але і ўсіх тых, хто цікавіцца беларускімі пытаньнямі.

(Запасьнік: ) “Гэта старонка для ўсіх. Для нас важна, каб кожны, хто хаця б крыху цікавіцца Беларусьсю, альбо хоча цікавіцца, каму гэтая тэма не чужая, каб гэтыя людзі да нас пісалі”.

Адрас ў інтэрнэце: http://maladaja-belarus.org/
XS
SM
MD
LG