Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Расейскія тэлеканалы падаюць інфармацыю, у якой зацікаўленая дзяржава"


Радыё Свабода Ці лічыце вы, што расейскае тэлебачаньне аб’ектыўна асьвятляе падзеі ў Беларусі?

(Спадар: ) “Не, неаб’ектыўна. Каб да такога дайсьці — то як будаваць саюзную дзяржаву? Я раней быў за саюзную дзяржаву, але цяпер, пры іхнай цяперашняй палітыцы я катэгарычна супраць”.

(Юнак: ) “Мне нецікавае іхнае тэлебачаньне. Калі мне патрэбная нейкая навіна ці што, то я магу паглядзець у інтэрнэце і ўсё”.

(Спадар: ) “Занадта шмат у іх хлусьні. Ня ведаю, як гэта патлумачыць, але нашыя каналы перадаюць адно, а яны зусім іншае”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці лічыце вы, што расейскае тэлебачаньне аб’ектыўна асьвятляе падзеі ў Беларусі?”

(Юнак: ) “Не, канечне неаб’ектыўна. У прынцыпе, любы тэлеканал выказвае нейкае гледзішча ня толькі свайго кіраўніцтва, але й дзяржавы, у якой знаходзіцца”.

(Спадарыня: ) “Па-мойму — так. Але ў Расеі, па-мойму, ня вельмі й гавораць пра Беларусь. Калі я хачу нешта даведацца пра Беларусь, то я гляджу беларускае тэлебачаньне”.

(Спадар: ) “Нейкая праўда ў іх ёсьць. Я маю на ўвазе нэгатыўную інфармацыю пра Беларусь. А ў асноўным яны павярхоўна асьвятляюць падзеі, таму не заўсёды аб’ектыўна”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці расейскае тэлебачаньне аб’ектыўна асьвятляе падзеі ў Беларусі?”

(Спадар: ) “Вядома не, неаб’ектыўна. І тое, што было зроблена, — гэта гаспадар, ён мае права так рабіць. Хіба можна ісьці ў госьці зь фігай у кішэні? Не пусьцілі, і правільна зрабілі”.

(Юначка: ) “Напраўду сказаць, я мала гляджу тэлебачаньне. Але мне падаецца, што расейскія тэлеканалы больш аб’ектыўна падаюць падзеі ў Беларусі, чым беларускія”.

(Юнак: ) “Я думаю, што расейскія тэлеканалы ня вельмі аб’ектыўна падаюць інфармацыю пра Беларусь. Бо многія зь іх дзяржаўныя, і яны найбольш зацікаўленыя, каб падаваць інфармацыю адпаведна палітыцы, якую праводзіць кіраўніцтва краіны. Да прыкладу, НТВ — калі там быў Парфёнаў, яшчэ падавала нешта нэўтральнае ці нават праўдзівае. А калі там стаў іншы чалавек, то і інфармацыя стала іншая”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG