Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар “МК”: “Гэта лішні раз гаворыць пра дэспатызм Лукашэнкі”


Радыё Свабода, Менск Галоўны рэдактар газэты “Московский комсомолец” Павел Гусеў заявіў, што дзеяньні ўладаў Беларусі адносна журналістаў газэты не адпавядаюць ніякім нормам міжнароднага права.

(Гусеў: ) “На тэрыторыі Беларусі праходзіў не міжсабойчык, наладжаны на асабістае запрашэньне прэзыдэнта Лукашэнкі, не ягоны дзень нараджэньня, а праходзіла адно з буйных міжнародных мерапрыемстваў, на якім задзейнічаны ўсе краіны СНД і Расея. Лукашэнку да прыкладу не пускаюць у ЗША, але ў ААН ён можа прыехаць…Гэта выглядае проста жахліва.

Так не паводзіць сябе нармальна дзейны палітык. Артыкулы могуць быць крыўдныя, правільныя ці не. Для гэтага ёсьць суды, амбасада Беларусі ў Маскве, калі нешта напісана, што не адпавядае расейскім законам. Так, быў артыкул пра вёску, дзе жыў Лукашэнка. Дык што гэта нагода для палітычных дэмаршаў? Гэта нагода, каб ён задумаўся, што адбываецца на яго малой радзіме, а не вырашаць міжнародныя падзеі сваёй асабістай воляй. Гэта лішні раз гаворыць пра яго дэспатызм і антыдэмакратычную сутнасьць”.
XS
SM
MD
LG