Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двох студэнтаў-актывістаў адлічылі з Горацкай акадэміі (абноўлены)


Радыё Свабода Аляксандар Страчук і Дзяніс Сарокін — студэнты аграэкалягічнага факультэту акадэміі, актыўныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі. Спадар Страчук балятуецца ў Горацкі райсавет, а Дзяніс Сарокін — сябра ягонай ініцыятыўнай групы. Фармальнай нагодай для адлічэньня адміністрацыя называе пропускі заняткаў ды нездавальняючыя вынікі атэстацыі.

Аляксандар Страчук і Дзяніс Сарокін адлічэньне тлумачаць сваёй актыўнай грамадзкай дзейнасьцю ў акадэміі. Аляксандар Страчук перакананы, што адміністрацыя так адрэагавала на ягоны намер стаць дэпутатам.

Грамадзкі актывіст Андрэй Юркоў, які высьвятляе абставіны адлічэньня, паведаміў карэспандэнту “Свабоды”, што хлопцы мелі па адным адміністрацыйным спагнаньні — за пропускі заняткаў. Ён лічыць, што яны незаконныя й ня маюць юрыдычнай сілы. Адміністрацыя акадэміі толькі паінфармавала студэнтаў, што ім вынесьлі вымовы, пры гэтым не азнаёміла зь імі й не запатрабавала тлумачэньняў.

У адміністрацыі акадэміі адмовіліся камэнтаваць адлічэньне Аляксандра Страчука й Дзяніса Сарокіна, аднак паведамілі, што з акадэміі адлічылі яшчэ чацьвярых студэнтаў.
XS
SM
MD
LG