Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністаў шукаюць з міліцыяй


Радыё Свабода Міністэрства юстыцыі пачало праверку зьвестак пра сяброў Партыі камуністаў Беларускай. У жніўні Мінюст вынес пісьмовае папярэджаньне ПКБ за адмову кіраўніцтва арганізацыі перадаць поўны сьпіс сяброў партыі з пашыранымі зьвесткамі пра кожнага чалавека.

Паводле кіраўніцтва ПКБ, Мінюст працягвае ціск на партыю. Сакратар Цэнтральнага Камітэту Алена Скрыган:

(Скрыган: ) “Пасьля таго, як мы здалі сьпісы ў Міністэрства юстыцыі (гэта 1500 чалавек, сяброў партыі ), па іх патрабаваньні пачалася праверка сяброў партыі. Прычым вялася вельмі цікава. Яе сталі праводзіць супрацоўнікі міліцыі, работнікі выканкамаў. Нашых людзей наведвалі на працоўных месцах, у тым ліку і супрацоўнікі міліцыі, просяць даць ім пісьмовыя тлумачэньні: калі яны плацілі партыйныя складкі, пакажыце партыйныя білеты, пакажыце адзнаку аб аплаце складак”.

Паводле кіраўніцтва ПКБ, праверка зьвестак пра апазыцыйных камуністаў найбольш актыўна ідзе на Магілёўшчыне. Як паведаміў сакратар абласной арганізацыі партыі Валеры Беразіенка, тут мясцовае ўпраўленьне юстыцыі выдала дакумэнт, у якім гаворыцца пра неабходнасьць такой праверкі ў рэгіёнах. Даручана высьветліць наяўнасьць “заяваў пра прыём у сябры партыі, а таксама пратаколаў сходаў, якія пацьвярджаюць прыём”. У дакумэнце упраўленьня юстыцыі прапанавана прыцягнуць да гэтай працы “адпаведныя аддзелы унутраных спраў”. Паводле Беразіенкі, устаноўка Мінюсту закранула структуры партыі ў Бабруйску, Горках, Асіповічах:

(Беразіенка: ) “Ва ўсіх раёнах, гарадах міліцыя ходзіць, даведваецца, цікавіцца, у суседзяў распытвае: “Вось Іван Іванавіч – камуніст альбо не?” А той кажа, што “я ж нічога ня ведаю”. І атрымліваецца, што той жа Іван Іванавіч вораг народу, злачынец у вачах суседзяў, калі ім цікавіцца міліцыя”.

Не абмінула кампанія Мінюсту й сталічных камуністаў. Лідэр менскай гарадзкой арганізацыі Віктар Каралькоў:

(Кавалькоў: ) “Сапраўды, тэлефануюць з Мінюсту і нават з адміністрацыі раёнаў і пытаюцца: “Вы зьяўляецеся сябрам ПКБ?” У законе аб палітычных партыях гаворыцца, што ніхто ня мае права дамагацца, каб грамадзянін раскрываў сваю прыналежнасьць да палітычнай партыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG