Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай нівы”: “Гісторыя з “бунтарскай” газэтай


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі 1907 год: першыя рэпрэсіі супраць “Нашай Нівы”.

Пад рубрыкай “З Беларусі і Літвы” ў №9 за 1907 год “Наша Ніва” паведамляе: “Брэсьць-Літоуск, у с.Шчытнікі, Лышчыцкай вол., мужыкі ночаю паехалі сячы лес, што лежыць сярод іх палеткоў, і з-за катораго да гэтаго часу ідзець у іх сварка с памешчыком. Схованые стражнікі пачалі стрэляць. Мужыкі разагналі стражнікоў.

З Пасынкоускай вол. Бельскаго пав. Ночаю 18 февраля ў хату мужыка Сцепанюка ў вёсцы Локніцы ўбіўся прыстаў шукаць бунту. Алеж, не напаўшы на што цекавае, забраў колькі нумэроў “Нашае Нівы”. А пасля насеў на пісара валастнога, чаму той выдаець такую “бунтаўскую” газэту, ды наказаў, каб больш яе нікому не аддаваў. А пісар адказаў яму, што ён такога права не маець. Тады начальства пастанавіла адсылаць ўсе газэты, што прыходзяць мужыком, на перагледку земскаму. А як земскі Хомэнтоўскі нам добра ўжо ведамы, то ёсьць надзея, што ані воднае газэціны ўжо лапатніку і ня відзець, як сваіх вушэй. Злуець гузік на газэту, што раскрываець яна іх штукі, а мы яе ўжо добра ўлюбілі”.

Нягледзячы на вялікую ўвагу да працы Думы, газэта знайшла месца і для паэзіі. Пад назваю “Расейскія образы” Якуб Колас піша:

“Куды ні глянь — адно і тое: Ўсюды стрэльбы і шнуры — Стаяць па пары і па трое На перэкрэстках “каўнеры”.

Аж у вачах яны мігцяцца, Усюды іх, як прусакоў… Куды пайсьці і гдзе схавацца Ад гэтых рыл і каўняроў?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG