Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Джордж Буш сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі</B>


Радыё Свабода Сёньня прэзыдэнт ЗША сустрэўся ў Рызе, дзе адбываецца саміт НАТО, з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі – старшынём Палітрады аб’яднанай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам, міжнародным каардынатарам “Хартыі-97” Андрэем Саньнікавым і былым палітвязьнем Міхаілам Марынічам.

Беларускіх палітыкаў прадставіла Джорджу Бушу прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга.

Падчас сустрэчы прэзыдэнт ЗША выказаў салідарнасьць зь беларускім народам ў яго барацьбе за правы і свабоду.

Напярэдадні сустрэчы зь беларускімі апазыцыянэрамі Джордж Буш, выступаючы ў Латыскім унівэрсытэце, закрануў тэму Беларусі. Ён, у прыватнасьці, прыгадаў, што ў Беларусі зьніклі Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Юры Захаранка і Дзьмітры Завадзкі.

(Буш: ) “Побач, празь мяжу, знаходзіцца Беларусь – месца, дзе мірных дэманстрантаў б’юць , а апазыцыйныя лідэры “зьнікаюць” пры дапамозе агентаў жорсткага рэжыму. Існаваньне такога дыктату сярод нас абражае сумленьне Эўропы і сумленьне Амэрыкі. Мы гаворым народу Беларусі: нашае бачаньне адзінай, свабоднай і мірнай Эўропы ўключае і вас, і мы стаім побач з вамі ў вашай барацьбе за свабоду”

Прэзыдэнт ЗША заявіў: “Наша бачаньне адзінай, свабоднай і мірнай Эўропы ўключае Беларусь”.

Гл. таксама: • Джордж Буш: “Падаўленьне свабоды ў Беларусі абражае сумленьне Эўропы і Амэрыкі”
XS
SM
MD
LG