Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПКБ запатрабавала спыніць ціск на яе членаў


Паводле БелаПАН Кіраўніцтва Партыі камуністаў беларускай (ПКБ) зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з патрабаваньнем "спыніць свавольства" ў дачыненьні да членаў партыі.

Як паведамляе прэсавая служба ПКБ, Міністэрства юстыцыі праводзіць праверку сапраўднасьці зьвестак аб членах партыі. Гэтым займаюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў і работнікі выканкамаў.

Падчас праверкі на членаў партыі аказваюць псыхалягічны ціск, прапануюць даць пісьмовыя тлумачэньні, просяць прад''явіць партыйныя білеты з адзнакай аб выплаце партыйных складак, наведваюць іх па месцы працы, запрашаюць для гутарак у райвыканкамы, зазначаецца ў паведамленьні для прэсы.

Паводле зьвестак партыі, "такі парадак праверкі прапанаваны ў лістах управаў юстыцыі аблвыканкамаў, накіраваных у раённыя і гарадзкія выканаўчыя камітэты з прыкладаньнем сьпісаў членаў ПКБ".

Партыя камуністаў беларуская заяўляе, што такія дзеяньні парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама законы "Аб палітычных партыях" і "Аб міліцыі".
XS
SM
MD
LG