Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Эўрапейская дапамога Беларусі – пры выкананьні ўсіх умоваў ЭЗ”


Радыё Свабода “Фінансавая дапамога Беларусі ў рамках праграмы добрасуседзтва Эўразьвязу магчымая толькі пры выкананьні ўсіх 12 умоваў Эўрапейскага Зьвязу”, – пра гэта напярэдадні заявіў намесьнік старшыні Эўрапарлямэнту Яцак Сарыюш-Вольскі. “Частковае выкананьне ўмоваў нас не задаволіць”, – сказаў Сарыюш-Вольскі у інтэрвію беларускім журналістам у Варшаве.

Сярод 12-ці памянёных умоваў – забесьпячэньне палітычных правоў грамадзянаў, грамадзкіх арганізацыяў і партыяў, вызваленьне палітычных зьняволеных, забесьпячэньне свабоды сродкаў масавай інфармацыі.

Яцак Сарыюш-Вольскі адзначыў, што ў Эўразьвязе доўгі час існаваў самападман што да адносінаў Беларусі і Расеі. “Мы доўгі час памылкова лічылі, што дэмакратыю ў Беларусі можна ўсталяваць праз пасярэдніцтва Расеі. Але апошні саміт “Эўразьвяз-Расея” паказаў, што Эўропа страціла давер да расейскай дэмакратыі”, – заявіў віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту.

Паводле намесьніка старшыні Эўрапарлямэнту, для Эўропы цяпер Беларусь – “самастойная адзінка, а не суседняя з Расеяй краіна”. Сарыюш-Вольскі падкрэсьліў, што калі цяпер у Эўразьвязе ідзе дыскусія, ці зьяўляецца Эўропай Турэччына, то адносна Беларусі такіх пытаньня ня можа ўзьнікаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG