Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовы працэс над БХК зноў адклалі


Алег Грузьдзіловіч, Менск 28 лістапада ў Вярхоўным судзе Беларусі не адбыўся працэс аб прыпыненьні дзейнасьці Беларускага Хэльсынскага камітэту паводле хадайніцтва Міністэрства юстыцыі. Судзьдзя Мікалай Бабкоў адклаў разгляд справы на нявызначаны тэрмін.

“Судзьдзя сказаў, што да Новага году працэс, хутчэй за ўсё, не адновіць. Пэўна, наша справа будзе залежыць ад перамоваў Беларусі з Эўразьвязам пасьля апошніх прапановаў Эўразьвязу наконт умоваў супрацоўніцтва з краінай. Добра ўжо тое, што мы зможам далей весьці маніторынг мясцовых выбараў ”, – пракамэнтаваў рашэньне выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак.

Нагадаем, Мін’юст Беларусі дамагаецца прыпыненьня дзейнасьці Беларускага Хэльсынскага камітэту на той падставе, што арганізацыя не сплаціла каля 70 тысяч даляраў падаткаў і штрафаў з праграмаў дапамогі Эўразьвязу. Праваабаронцы даказваюць, што не павінны былі плаціць, бо дапамога выдаткоўвалася з умовай неабкладаньня падаткамі.

Гісторыя з падаткамі БХК цягнецца з 2004 году. Адным з вынікаў ціску на арганізацыю стала істотнае абмежаваньне дзейнасьці праваабаронцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG