Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка вылецеў у Менск


Радыё Свабода Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка вылецеў у Менск для ўдзелу ў саміце СНД. Апроч удзелу ў саміце, заплянавана ягоная двухбаковая сустрэча з прэзыдэнтам Узбэкістану Ісламам Карымавым і кароткая размова з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым.

Тры з 27 дакумэнтаў, унесеных у парадак паседжаньня Савету кіраўнікоў дзяржаваў, прапанаваныя Ўкраінай, паведамляе УНІАН. Гэта заява кіраўнікоў дзяржаваў-удзельнікаў СНД пра актывізацыю супрацоўніцтва ў барацьбе з трансгранічнай міграцыяй; мэмарандум аб узаемаразуменьні паміж дзяржавамі СНД што да забесьпячэньня поўнамаштабнага функцыянаваньня зоны свабоднага гандлю й мэханізму выкарыстаньня спэцыяльных (абарончых) захадаў ва ўзаемным гандлі, а таксама заява кіраўнікоў дзяржаваў СНД аб дамоўна-прававым афармленьні дзяржаўных межаў паміж краінамі СНД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG