Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз заклапочаны станам здароўя Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода Урад Фінляндыі, якая старшынюе ў Эўразьвязе, распаўсюдзіў заяву, у якой гаворыцца: беларускія ўлады нясуць поўную адказнасьць за забесьпячэньне належнага мэдычнага дагляду Аляксандра Казуліна.

Урад Фінляндыі таксама выказвае заклапочанасьць тым фактам, што чальцам сям’і Казуліна, ягонаму адвакату й амбасадару Нямеччыны ў Беларусі адмовілі ў сустрэчы са зьняволеным палітыкам. “Эўразьвяз неаднаразова заклікаў беларускія ўлады вызваліць Казуліна ды іншых палытычных вязьняў”, – гаворыцца ў заяве. Да заявы далучыліся Ўкраіна й Малдова.

Паводле БелаПАН, 27 лістапада жонка Аляксандра Казуліна зьвярнулася да ўсясьветнай супольнасьці з просьбай уратаваць мужа ад сьмерці ў выніку галадоўкі.
XS
SM
MD
LG