Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гадавіну Слуцкага збройнага чыну зьявіўся сайт "Партызанфільм"


Радыё Свабода "Партызанфільм" – такую назву мае новы сайт, прысьвечаны тэме беларускага супраціву. Гэта – прыватная ініцыятыва маладых беларусаў, якія жывуць за мяжой.

Ініцыятары праекту падкрэсьліваюць, што іх сайт пачаў дзейнічаць сёньня – 27 лістапада, у гадавіну Слуцкага збройнага чыну. "Партызанфільм" мае намер стварыць цыкл парадакумэнтальных фільмаў, прысьвечаных беларускаму нацыянальнаму збройнаму супраціву ды барацьбе за незалежнасьць Беларусі.

На сайце прадстаўлены ролік першага цыклу фільмаў, прысьвечаных пасьляваеннаму антыбальшавіцкаму ўзброенаму супраціву. Інтэрнэт-адрэса новага праекту www.partyzanfilm.net
XS
SM
MD
LG