Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Н.Пяткевіч: Беларусь гатова пачаць кансультацыі з Эўразьвязам


Радыё Свабода Беларусь гатова пачаць кансультацыі з Эўразьвязам. Такую заяву зрабіла намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Пяткевіч у інтэрвію праграме "Ў цэнтры ўвагі" Першага тэлеканала.

Камэнтуючы палітыку Эўразьвязу, Натальля Пяткевіч сказала: "Адной рукой прымаецца адно рашэньне, другой – іншае". Яна ахарактарызавала новую стратэгію Эўразьвязу адносна Беларусі, абнародаваную на мінулым тыдні, наступным чынам: "Прынялі выключна ідэалягічны зварот аб тым, якім будзе жыцьцё ў Беларусі, калі мы пойдзем іх шляхам. Зварот цалкам абстрактны, ня ўтрымлівае нічога канкрэтнага, вельмі агульнае: мы будзем вам дапамагаць ахоўваць прыроду, абараняць жанчын і гэтак далей. На пытаньне: "Колькі дасьце?" – журналісты, дарэчы, задалі – абсалютная цішыня. І ў гэты ж дзень другой рукой прымаецца зусім канкрэтнае рашэньне аб магчымасьці выключэньня Беларусі з сыстэмы прэфэрэнцый. І гэтае ж рашэньне скіравана ня супраць улады, ня супраць чыноўнікаў, яно скіравана супраць людзей і непасрэдна адаб''ецца на дабрабыце грамадзян", – сказала спадарыня Пяткевіч.

“У разьвіцьці дзяржавы нельга паводле шаблёну перанесьці вопыт станаўленьня іншай краіны. І Беларусь, зразумела, зацікаўлена і гатова да дыялёгу і з Эўразьвязам, і са Злучанымі Штатамі, і зь любой іншай краінай сьвету, але на раўнапраўнай узаемапаважлівай аснове", – заявіла намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.
XS
SM
MD
LG